Image

Якія паслугі
мы прапаноўваем

Створым уэб-сайт, пра які вы заўсёды марылі, прыцягнем замоўцаў і продажы, палепшым ваш бізнэс, створым прадуктыўныя рэклямныя кампаніі у пошукавых сістэмах і сац. сетках, ды шмат што іншае!

Сэрвіс
Распрацоўка сайтаў

Распрацоўка сайтаў

Стварэньне сайтаў пад ключ з дапамогаю шаблёнаў або па індывідуальных перавагах і дызайне. Лэндынгі, візітоўкі, каталёгі, партфоліа, парталы, інтэрнэт-крамы з UX/UI.

Падрабязьней

Абслугоўваньне сайтаў

Абслугоўваньне сайтаў

Рэдызайн і дапрацоўка сайту, выпраўленьне памылак, дадаваньне старонак, адміністраваньне і напаўненьне сайта, комплекснае і штомесячнае абслугоўваньне.

Падрабязьней

Прасоўваньне сайтаў

Прасоўваньне сайтаў

Пошукавае і комплекснае прасоўваньне па трафіку і пазіцыях. SEO-аўдыт і выяўленьне памылак, праектаваньне сайта, яго вонкавая і ўнутраная аптымізацыя, A/B тэставаньне.

Падрабязьней

Рэкляма і маркетынг

Рэкляма і маркетынг

Стварэньне рэклямы ў Google Adwords ды іншых пошуковых сістэмах. Медыйная рэкляма, рэмаркетынг. Рэкляма ў сац. сетках. Вядзеньне, наладжваньне і аналіз рэклямы.

Падрабязьней

Брэндынг і дызайн

Брэндынг і дызайн

Даследаваньне і аналіз вашай тэмы, аўдыторый. Выяўленьне пераваг. Стварэньне стратэгіі, легенды, імя. Стварэньне і дызайн лягатыпу, брэндбуку, сайтаў, старонак у сац. сетках.

Падрабязьней

Астатнія паслугі

Астатнія паслугі

Дадаваньне кампаніі ў Google Business, на мапы, каталогі, плятформы. Здымка, апрацоўка фота і відэа. Пераклад з расейскай ці беларускай мовы на ангельскую, гішпанскую.

Падрабязьней

Індывідуальная прапанова

Мы дапамагаем вам расьці

Нашы апошнія працы

Кожны праект для нас – гэта маленькае жыцьцё, дзе мы вырашаем праблему, з якой да нас зьвярнуліся. Робім гэта максімальна якасна і прадумана. Каб гэта працавала і давала карысьць, узаемавыгаду, як замоўцу, гэтак і людзям, якія будуць надалей узаемадзейнічаць з прадуктам, сайтам, рэклямаю.

Асаблівасьці

Маем больш за 10 год досьведу, любім сваю працу, у нас ёсць свой уласны падыход, стыль. Прыцягнем патэнцыяльных кліентаў/продажы, зробім сучасны сайт, палепшым стары, нестандартна падыйдзем да рэклямы. Працуем празрыста, не бярэмся за сумнеўныя праекты. Нам важны давер і наша і ваша рэпутацыя. Гэта ўсё матывуе разьвівацца!

Navakolle shape square

Кансультацыя

Даём дэталёвую кансультацыю на кожным этапе, тлумачым што для чаго робіцца. Падбярэм патрэбныя паслугі і рашэньні для выкананьня задачы, зь якой вы да нас зьвярнуліся.

Крок да кожнага

Улічваем вашы перавагі. Вывучаем тэматыку, асаблівасьці, аналізуем рынак, робім акцэнт на зручнасьць для людзей, карыснасьць прадукту і яго лепшыя бакі.

Спэктар паслуг

Аказваем спэктар розных паслугаў разам. Тым самым ашчаджаем ваш час, даём больш магчымасьцяў. І вам ня трэба будзе шукаць розных адмыслоўцаў у іншых месцах.

Адаптыўнасьць

Робім сайты і рэкляму пад усе прылады адразу, улічваем дэталі. У першу чаргу робім акцэнт пад мабільныя прылады і ноўтбукі – імі найчасьцей карыстаюцца ў сьвеце.

Image

Папулярныя пытаньні

Адказы на самыя частыя пытаньні, якія нам задаюць.

Image
Image
Image
1. Кошт паслугаў і аплата

Стварэньне сайтаў пачынаецца ад 560$. У сярэднім сайт па індывідуальнай замове пад ключ каштуе 1400-2200$. Юзабіліці, тэхнічны аўдыт сайту – ад 120$. Стварэньне/вядзеньне 1 рэклямнай кампаніі у пошуке Google пачынаецца ад 150$ паслуга/месяц. Лягатыпы – ад 110$. Пагадзінная праца – ад 20$, у залежнасьці ад тыпу паслугі ды складанасьці. Прыблізны і дакладны кошт можам казаць толькі апасьля кансультацыі і высьвятленьня ўсіх момантаў, складаньня тэхнічнага заданьня. Зазвычай, дамаўляемся індывідуяльна. Кошты могуць моцна адрозьнівацца, яны залежаць ад аб’ёму, складанасьці прац, нашага досьведу. Невялікія зьніжкі ад нас таксама магчымы, пры замове адразу некалькіх паслугаў і далейшым абслугоўваньні ў нас. Да працы прыступаем па перадаплаце ў памеры 20, 35 ці 50%. Аплату прымаем на банкаўскі рахунак, карткі, крыптавалюту ці іншыя сэрвісы.

Image

Патрэбна кансультацыя?

Image

Калі вас цікавяць нашы паслугі, у вас ёсць іншае пытаньне або хочаце абмеркаваць патрэбы ў будучым праекце - зьвяжыцеся з намі!

Navakolle TM IT