Корпусная мэбля пад замову - aliance.by

Апісаньне праекту

Кампанія па вытворчасьці й стварэньні корпуснай і мяккай мэблі пад замову у Магілёве. Кухні, ложкі, канапы, шафы, гасьціныя, сталы й іншая мэбля як са сваімі рысункамі, гэтак і з гатовымі разьвязкамі ад кампаніі.

Праект улучаў стварэньне простага й зручнага сайта-каталога з прыкладамі мэблі й з далейшым пасоўваньнем сайта ў горадзе. Дзе мэбля будзе пабіта на катэгорыі й падкатэгорыі, з галерыяй прыкладаў кухняў, шаф і іншай мэблі. Дзе будзе магчымасьць як выбраць прапанаваны варыянт мэблі, гэтак і пакінуць заяву на замову мэблі па сваіх памерах, рысунках і фота. Для гэтага мы пагутарылі з кліентам і супрацоўнікамі кампаніі, пазнаўшы патрэбныя дэталі для складаньня тэхнічнага заданьня. Пасьля чаго нам падалі некалькі прыкладаў мэблі й па гэтых прыкладах мы шукалі падобную, каб дадаць фота мэблі на сайт у галерыі на старонках катэгорый.

Лагатыпа й усяго іншага нам не падалі, таму мы ўзгаднілі з кліентам гэты момант і зрабілі свае, і на сваё меркаваньне. Нам таксама даручылі дызайн, тэксты, і іншае для новага сайта.

Асаблівасьці

На стварэньне сайта й яго запуск у інтэрнэце запатрабавалася каля 3 тыдняў. Вялікую частку часу адняў збор фота прыкладаў мэблі й іх месцаваньне ў каталогу. Некалькі карэктаваньняў уносіліся пры ўзаемадзеяньняў людзей з сайтам.

Праглядзець сайт

Аказаныя паслугі:

  1. Аўдыт і аналітыка тэмы
  2. Стварэньне структуры й дызайну сайта
  3. Пошук і стварэньне кантэнту
  4. Напісаньне тэксту
  5. Распрацоўка сайта пад ключ
  6. Абслугоўваньне сайта
  7. Вядзеньне сайта, SEO

Што ўжыта:

  • CMS Joomla + платныя кампанэнты
  • UX/UІ, дызайн і зручнасьць карыстаньня
  • Базавы й прасунуты SEO
  • Адапцыйнасьць пад усе прылады
  • Тэставаньне
  • Простая структура сайта
  • Google Analytіcs і Metrіka
  • CSS, HTML, PHP, JS, Helix

Дадатковая інфармацыя па праекту

Пасьля стварэньня сайта мы ўзяліся за яго абслугоўваньне й прасоўваньне на пошуку Google і Yandex. Што ў канчатковым выніку прывяло да патрэбнага выніку, і нават больш. Наведвальнасьць сайта ў сярэднім налічвае 17-20 чалавек у дзень і прыносіць ад 2 да 5 заказаў. І гэта ўсё было створана з 0. Далей прыклад графіка й дыяграмы адмоў, час на сайце, глыбіні прагляду й крыніца трафіку.

Image

Патрэбны падобны праект?

Image

У вас падобная тэма, ідэя, паслугі, дызайн, структура, тэхналёгіі, ці ж усё разам? - зьвяжыцеся з намі! Мы прапануем вам лепшае рашэньне!

Navakolle TM IT