Кераміка ручной працы ў ЗША - anastasiasu.com
Апісаньне праэкту
Зрабілі сайт па кераміцы ручной працы для вельмі прыемнай і класнай заказьніцы з ЗША.
”У прастору, дзе керамічнае мастацтва робіцца адлюстраваньнем унутраных назіраньняў, эмоцый і асабістых гісторыяў” - Anastasіa Su.
Праект улучаў стварэньне мінімалістычнага й зручнага сайта зь індывідуальным дызайнам і структурай. Які расказвае гісторыю Anastasіa Su і яе шляхі да стварэньня ўнікальнай керамікі ручной працы. Сайт таксама ўлучае каталог з працамі, якія можна прагледзець і заказаць з дапамогай формы зваротнай сувязі на сайце. Навіны, дзе можна даведацца больш пра керамічныя працы й іх стваральніцу. Пад кожны выгляд керамічнай працы былі зроблены рэальныя фатаграфіі зь невялікай апрацоўкай у фотарэдактары. А дызайн і колеры сайта былі падабраны й зроблены грунтуючыся на перавагах заказьніцы.
Для пачатку працы мы пагутарылі з заказьніцай, і пазнаўшы патрэбныя дэталі для складаньня тэхнічнага заданьня, прыступілі да стварэньня дызайну й потам сайта па дызайн праекту. Заказьніца падала нам фатаграфіі ў арыгіналу, а таксама тэкст для блокаў на сайце й тавараў.






Асаблівасьці
На стварэньне сайта, адмалёўку дызайну й яго запуск у інтэрнэце запатрабавалася каля 1 месяца. Пры стварэньні сайта больш за ўсё часу заняў працэс стварэньня дэталёвага дызайну й элемэнтаў. Дадатковае яшчэ апрацоўвалі ўсё фота й відэа ад заказьніцы.
Аказаныя паслугі:
- Аўдыт і аналітыка тэмы
- Стварэньне структуры й дызайну сайта з 0
- Напісаньне тэксту
- Распрацоўка сайта пад ключ
- Праца з JS, PHP, CSS
- Апрацоўка кантэнту, фота
- Вядзеньне сайта, SEO
Што выканана:
- CMS Joomla + платныя кампанэнты
- UX/UІ, дызайн і зручнасьць карыстаньня
- Базавы й прасунуты SEO
- Адапцыйнасьць пад усе прылады
- Інтэграцыя формы зваротнай сувязі
- Google Analytіcs і Metrіka
- CSS, HTML, PHP, JS, Helix

Патрэбны падобны праект?
У вас падобная тэма, ідэя, паслугі, дызайн, структура, тэхналёгіі, ці ж усё разам? - зьвяжыцеся з намі! Мы прапануем вам лепшае рашэньне!



