Салон даху і сайдынгу №1 у Магілёве - ckc.by

Апісаньне праекту

Буйная крама-склад будаўнічых матэрыялаў у Магілёве. Найперш для даху й фасада дамоў, сайдынг панэляў, вадасьцёкавых сыстэмаў, мэталядахоўкі, асб плітаў і шмат чаго іншага. А таксама кампанія са сваімі брыгадамі, якая выконвае ўсе дахавыя працы, ашалёўку хат сайдынгам, усталёўку платоў, афарбоўку фасадаў і дахаў, мур цэґлы й заліваньне бэтону.

Наша знаёмства з кампаніяй адбылося яшчэ ў 2015 годзе, на той момант у кампаніі працавала толькі 2 чалавекі, не было склада, брыгад, абсталяваньня, машын, але быў каструбаваты самапісны сайт зроблены студэнтам. Так вось зьвярнуліся яны яшчэ на той момант і маладым нам, тады яшчэ не было Navakolle. Патрэбны быў новы сайт-каталог з таварамі й паслугамі, і яго прасоўваньне, кантэкставая рэкляма. Часткова інфармацыя, тэкст і фота ўжо былі на старым сайце, лагатып таксама, але які пазьней мы палепшылі. На той момант бюджэты былі невялікія, як і наш досьвед. Але працу мы любілі й моцна паглыбляліся ў яе, таму атрымаўся выдатны, функцыйны й зручны адапцыйны сайт з рэклямай на той час. Што ў сваю чаргу моцна адбілася на яго прасоўваньні. Таксама дапамагала й тое, што на той момант было мала канкурэнтаў і іх сайты моцна адставалі ў разьвіцьці.

У канчатковым выніку й пры плыўным уліваньні бюджэтаў, пісьменным пашырэньні сайта й рэклямы, атрымалася дасягнуць топавых пазыцый (1-5 пазыцыі) па шмат якіх запытах і старонках у Google і Yandex. Што ў сваю чаргу таксама моцна паўплывала на разьвіцьцё кампаніі за мінулыя гады, якая дзякуючы гэтаму змагла абзавесьціся офісам, вялікім складам, сваім транспартам, мантажнымі брыгадамі, бугалтэрам, супрацай з заводамі й г. д. Крыху пазьней мы зрабілі й запусьцілі сац. сеткі, іншыя рэклямныя пляцоўкі й плятформы.

Па ўсім праекце ў цэлым - кліенты цалкам даручылі нам увесь працэс у інтэрнэце - дызайн, структуру, тэксты, фота, рэкляму, сац. сеткі. З-за чаго адкрылася магчымасьць спрабаваць, экспэрымэнтаваць і знаходзіць лепшы варыянт штораз. Па ісьце гэта лепшы кейс сярод усіх іншых.

Асаблівасьці

Працуем і абслугоўваем сайт больш за 10 гадоў. З 2 хлопцаў у СКС у пачатку - мы зрабілі вялікую кампанію са сваім складам, транспартам і мантажнымі брыгадамі. Сайт скарыстае ўнікальны кантэнт, які мы самі здымалі, апісвалі й дадавалі на старонкі. Сайт па шмат якіх пазыцыях у сваёй тэме ў топ 1-5 па горадзе й вобласьці.

Праглядзець сайт

Аказаныя паслугі:

  1. Аўдыт і аналіз тэмы
  2. Распрацоўка сайта пад ключ
  3. Фота й відэа здымка
  4. Напісаньне тэксту
  5. Апрацоўка фота, кантэнту
  6. Памесячнае абслугоўваньне
  7. Вядзеньне рэклямы, сайта, сац. сеціва, плятформаў, G-busіness
  8. SEO, аналітыка, справаздачнасьць
  9. Кантэкставая рэкляма

Што ўжыта:

  • CMS Joomla + платныя кампанэнты
  • UX/UІ, дызайн і зручнасьць карыстаньня
  • Базавы й прасунуты SEO
  • Адапцыйнасьць пад усе прылады
  • А/Бы тэставаньне
  • Gzіp, кэшаваньне сайта
  • Прафэсыйная структура сайта
  • Хлебныя дробкі, навігацыя
  • Карпарацыйны emaіl
  • Google APІ, Analytіcs і Metrіka
  • CSS, HTML, PHP, JS, Helix, UІkіt, Ajax

Дадатковая інфармацыя па праекту

Неаднаразовае перарабляліся, дапаўняліся й пашыраліся старонкі сайта. Прыкладам дзеля такога паляпшэньня мы езьдзілі на аб’екты будаваньня й здымалі, фатаграфавалі арыгінальны матэрыял, які потым дадавалі на сайт і апісваў дзеяньні якія адбываюцца там. Старонкі атрымваліся вельмі інфарматыўныя, вялікія й цікавыя, людзі маглі там сядзець па 15-20 хвілінаў, пасьля чаго яшчэ маглі й патэлефанаваць, пакінуць заяўку.

У 2023 годзе быў зроблены поўны рэдызайн сайта, зь пераносам усіх дадзеных на новы й сучасны функцыянал. Што яшчэ больш палепшыла ўзаемадзеяньне з сайтам і яго пазыцыі ў пошуку.

У сэзон у сярэднім цяпер наведвальнасьць сайта можа дасягаць 130-180 чалавек у дзень.

Image

Патрэбны падобны праект?

Image

У вас падобная тэма, ідэя, паслугі, дызайн, структура, тэхналёгіі, ці ж усё разам? - зьвяжыцеся з намі! Мы прапануем вам лепшае рашэньне!

Navakolle TM IT